Юбиляры 2023 года

 

 

Книги-юбиляры 2023 года

 

110      Я.Купала “Магіла льва”(1913)

115      Я.Купала “Жалейка”(1908)

430      У.Шекспир “Укрощение строптивой”(1593)

210      Д.Остин “Гордость и предубеждение”(1813)

120      А.П. Чехов “Вишневый сад”(1903)

125     Г.Уэллс “Война миров”(1898)

80      А.де Сент-Экзюпери “Маленький принц”(1943)

100      Г.Уэллс “Люди как боги”1923)

70      Р.Брэдбери “451 градус по Фаренгейту”(1953)

65      Д.Л. Андреев “Роза мира”(1958)

65      Г. Маркес “Полковнику никто не пишет”(1958)

30      В.Пелевин “Жизнь насекомых”(1993)

25      Б.Акунин “Азазель”, “Турецкий гамбит”(1998)

20      Л.Улицкая “Искренне ваш Шурик”(2003)

 

 

75 год з дня нараджэння Юркі Голуба, беларускага паэта, перакладчыка, журналіста, ураджэнца Гродзеншчыны

   Юрый Уладзіміравіч (Юрка Голуб) нарадзіўся 20 кастрычніка 1947 года на Зэльвеншчыне – у вёсцы Горна, у сялянскай сям’і.

   Вучыўся ў Зэльвенскай СШ. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970 г.) працаваў рэдактарам на Гродзенскай студыі тэлебачання, загадчыкам аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда». У 1979 годзе ўзначаліў аддзел мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлебачання і радыё. Быў вядучым тэлепраграмы «Гродзеншчына літаратурная».

   У 1963 годзе Юрый Уладзіміравіч пачаў друкавацца ў раённай газеце “Праца”. Праз два гады яго вершы пабачылі свет на старонках рэспубліканскіх выданняў. Юрка Голуб з’яўляецца аўтарам зборнікаў паэзіі «Гром на зялёнае голле», «Дрэва навальніцы», «Векапомнае поле», «Помню пра цябе», «Сын небасхілу», «Поруч з дажджом», «Зажураны камень. Трыялеты», «Брама зімы», «Багра», «Краявід» і інш. Ён аўтар кніг для дзяцей «У бары грыбы бяры» і «Птушыны радавод». Ён тварыў з адметным почыркам і ладам, выступаў не толькі як паэт, але і як празаік, і перакладчык.

   З 1971 года – член Союза пісьменнікаў СССР. 10 гадоў узначальваў Гродзенскую абласную арганізацыю Саюза беларускіх пісьменнікаў. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова.

   Юрый Уладзіміравіч вельмі любіў сваю малую радзіму, лаканічна і ўзнёсла праслаўляў яе ў сваіх вершах і прозе. Часта наведваўся на Зэльвеншчыну, выступаў пераз зэльвенскай аўдыторыяй, быў жаданым госцем на брэндавых масавых мерапрыемствах.

 

2 комментария: