понедельник, 29 апреля 2019 г.

Знаёмцеся! Кастусь Віленскі


 
   Ці існуе сучасная моладзевая беларуская літаратура, ці з’явіліся маладыя беларускія пісьменнікі і паэты пасля  цэлай плеяды велічных творцаў? І наогул, ці чытае беларуская моладзь беларускую літаратуру? Гэта пытанні, якія пастаянна ўзнікаюць у галаве любога чалавека, які здольны  думаць і разважаць.
   На жаль, сёння засталося няшмат прыхільнікаў чытання беларускамоўных твораў. Што казаць, большасць з нас не вельмі добра валодае нашай роднай мовай, каб на ёй размаўляць ці чытаць. А кожны чалавек,  хто любіць сваю зямлю і шануе яе гісторыю, павінен неабыякава ставіцца да літаратуры на роднай мове, да твораў, якія расказваюць пра нашу краіну і наш народ. У нас выдаецца шмат цікавых беларускіх твораў.   Такія кнігі раскрываюць шмат загадак, якія тоіць у сабе далёкая  гісторыя, якую трэба ведаць сапраўдным беларусам.  
   На сённяшні час Уладзімір Арлоў, Анатоль Бутэвіч, Дзмітрый Вінаградаў,  Наталля Голубева, Леанід Дайнека, Генрых Далідовіч,  Уладзімір Караткевіч, Валянціна Коўтун–гэта пісьменнікі, якія настойліва шукаюць гістарычныя звесткі і факты, а іх зацікаўленасць і адданасць сваёй справе  дае нам магчымасць спасцігнуць таямніцы  гісторыі.
   У нашай школе вучыцца чалавек, імя якога я называць не буду, толькі яго псеўданім, пад якім ён ужо не адзін раз з'яўляўся ў сацыяльных сетках. Дарэчы, пачынаючы пісьменнік размаўляе выключна на беларускай мове! Такім чынам, знаёмцеся, Кастусь Віленскі! Назва для яго будучага рамана яшчэ не прыдумана, але ж уступ да яго, мяркую, гаворыць пра многае. Трохі "прыадчыніўшы заслону", скажу, што раман ахоплівае перыяд паміж 1779 і  1796 гадамі, у якім распавядаецца пра час падзелу Рэчы Паспалітай, напярэдадні паўстання Тадэвуша Касцюшкі.
   Падкрэслю,тэкст напісаны настолькі свежай і сучаснай мовай, што любому чытачу будзе не сумна яго чытаць!Думаю, вы з захапленнем прачытаеце гэтую "спробу пяра, а мне будзе вельмі цікава даведацца
пра  вашыя меркаванні з нагоды гэтага тварэння!

Уступ
    Дзьмуў цёплы летні вецярок, шалясцела лісце. Здавалася, што яно шэпчацца аб нечым сваім, патаемным, пра тое, што не дазволена ведаць чалавеку. Дзядуля заўсёды мне казаў: “Усё на гэтым свеце жывое. Кожная травінка, лісток, дрэўца. Кожная рачулка і нават вецер, бо ведае куды ён пойдзе. Чалавеку здаецца, што ўсё гэта бяздушнае, а яно жыве. Мы проста вельмі занятыя сваімі нуднымі справамі, таму і не заўважаем гэтага”. Між іншым ужо вечарэла. А ў лесе здавалася, што хутка наступіць ноч, бо святло не магло прабіцца цераз высокія дрэвы. Я ўжо даўно павінен быў вярнуцца дамоў. Бацькі, як заўсёды, дакаралі б мяне за тое, што я не вучуся, а бадзяюся не зразумела дзе. Але мне тады было не да гэтага. Я стаяў і не мог варухнуцца, бо насупраць мяне, літаральна за трыццаць крокаў, сядзеў воўк. Высокі і грозны, ён глядзеў на мяне сваімі бліскучымі і мудрымі вачыма. Здалавася, нібы ён бачыць мяне наскрозь. Я не ведаў, што мне рабіць: у мяне нічога з сабой не было, а вакол мяне нічога такога, чым можна было б абараніцца. Але воўк не паводзіў сябе агрэсіўна, ён проста глядзеў мне ў вочы, а я - яму. Не ведаю, колькі прайшло ўжо часу. Здавалася, што мы пазіралі адзін на аднаго так ўжо шмат гадзін. І вось ён устаў, падняў галаву дагары і завыў. Я ледзь не памёр ад страху: па ўсёй скуры забегалі мурашы. Я падумаў, што вось і ўсё… Аджыў я сваё.
    Але воўк нават і не збіраўся нападаць. Ён зноў зірнуў мне ў вочы, а пасля развярнуўся і вельмі павольна пайшоў кудысьці ў гушчар лесу. Я не мог паверыць і яшчэ доўга ўглядаўся у тое месца, дзе гэтая таямнічая жывёла знікла. Нарэшце я нейк змог адысці ад шоку і накіраваўся дадому. А пакуль ішоў, разважаў: чаму ж ён на мяне не напаў. Магчыма, думаў, што я не варты ахвяры, бо быў ячшэ маладым і слабым? Ці, можа, таму, што ўжо наеўся? Але затым я ўспомніў нашу размову з татам.
- Калісьці даўно наш народ зваў сябе люцічамі, а свой край Лютвой. Яны пакланяліся старажытным багам і вельмі шанавалі ваўка, называючы яго Лютам.
- Гэта значыць, што мы паходзім ад ваўкоў? – спытаў я.
- Я табе больш скажу, Зміцер, мы ўмелі ў яго пераўтварацца! – ганарова сказаў тата.
- У сапраўднага воўка?! Вось гэта цуд!
- Асабліва нашыя продкі любілі палохаць ворагаў сваім страшэнным воем. – працягваў ён. - Таму іх шмат хто і баяўся.
- Тата, а зараз такое магчыма? Ці магу я, напрыклад, таксама стаць ваўком? – з цікавасцю спытыў я.
- Вядома не, – засмяяўся ён. – Мне здаецца, што гэта проста звычайныя паданні.
    Але ж у кожным паданні ёсць доля праўды. І чамусьці цяпер мне здавалася, што гэта быў не проста воўк, а чалавек - ваўкалак, які мог пераўтварацца ў ваўка. Таму ён на мяне і не напаў, бо ведаў, што я з ім адной крыві.
    Ужо зусім сцямнела, калі я прыйшоў ў мястэчка, якім валодаў мой бацька ( пасля яго гаспадаром на гэтых землях буду я). Шчучын быў вельмі далікатным і прывабным месцам. Большасць жыхароў былі габрэямі, як і ў большасці гарадах. Мой дзед, Ян Бурштыновіч, не вельмі іх любіў. Ён казаў, што яны занадта хітрыя. Але я нічога такога не бачыў, мне здавалася, што габрэі разумныя. Нават сябраваў з адным, сваім аднагодкам. Яго звалі Адам і яму было 12 гадоў. Бацькі ў яго - мясцовыя купцы, а таму жылі яны добра. Сам Адам выглядаў даволі прывабным юнаком з чорнымі валасамі. На галаве ён насіў дужа дзіўны галаўны ўбор, як і ўсе габрэі. Я чамусьці не адразу стаў цікавіцца, навошта яны гэта носяць, але затым запытаў у яго і даведаўся.
- Дружа, а што гэта ў вас за дзіўныя штукі на галовах? – спытаў я.
- А ты не ведаеш? Ну ты даеш, Зміцер! – з усмешкай адказаў ён. – Гэта называецца ярмолка. Яна сімвалізуе сціпласць і пакору да Усявышняга.
- Калі вы не носіце гэтых шапачак, то Бог вас не шануе? – здзівіўся я.
- Э-э-э… Ну-у… Так напэўна, – збянтажэна адказаў Адам. – Я потым у таты пацікаўлюся.
Мне дужа падабаўся Адам. Мы любілі разам бавіць час. Аднойчы я разам з ім пайшоў гуляць у хованкі.
- Ну вось, цягні, – працягваючы яму галінкі рознай даўжыні, сказаў я.
- А-а-а, ну чаму так не шанцуе? – засумаваў ён, бо выцягнуў самую кароткую.
- Ха-ха, ты шукаеш! Лічы да ста! – засмяяўся я і пабег хавацца.
    Шукаць схованку доўга не прыйшлося. Я пабег да месца, дзе траву не касілі ўжо можа год і залёг у ёй. Я ляжаў на спіне і разлядаў воблакі. Яны павольна цягнуліся па сінім, нібы моры, небе, быццам маленькія і вялікія белыя караблікі. Вунь адно прапрыло ў выглядзе ката, другое – нейкай вялікай рыбіны. Мне заўсёды здавалася, што гэты вялікі акіян над галавой абавязкова рухне і затопіць усю зямлю. А можа, так і будзе? Хто яго ведае? У бібліі дажджом затапіла, а тут неба ўпадзе. Правёўшы час ў летуценнях можа з гадзіну, мне стала нуднавата, а таму я вырашыў пайсці адшукаць сябра. Прыйшоўшы на тое месца, адкуль мы пачыналі, я ледзь не праваліўся пад зямлю ад злосці. Ён сядзеў пад дрэвам і спяваў! Убачыўшы мяне, устаў і замахаў рукамі.
- Зміцер! Вось ты і знайшоўся! – заліваючыся смехам крычаў Адам.
-Вось пачвара,- падумаў я.
    Нарэшце ўжо прыйшоў да сваёй хаты. Гэта быў прамавугольны драўляны дом, выкананы ў стылі класіцызму. Атынкаваныя сцены белага колеру, а верх пакрыты гонтавым вальмавым дахам. Уваход у дом упрыгожваў сіметрычна-восевы фасад, вылучаны ў цэнтры ганкамі, на чатырох слупах, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Зайшоўшы ў дом, я адразу направіўся ў кабінет таты. Але, краем вока, праходзячы цераз пакой для гасцей, заўважыў яго там. Ён быў не адзін. Побач з ім сядзеў нейкі мужчына, трохі старэйшы за майго бацьку. На выгляд яму было каля пяцідзесяці гадоў, апрануты у фрак сіняга колеру, белыя, завужаныя штаны, запраўленыя ў чорны абутак. У яго былі ўжо напалову сівыя валасы і твар увесь у маршчынах. А хітрыя зялёныя вочы глядзелі на мяне, калі я ўвайшоў у пакой. Тата таксама мяне заўважыў і паклікаў да сябе рукой.
- Зміцер, дзе цябе насіла? Прывітайся, гэта пан Пшэмысл Квяткоўскі,прадставіў госця тата па-польску.
- Дзень добры, пане Квяткоўскі,перайшоў я на польскі, але прамаўляючы з выразным літвінскім акцэнтам.
- Вітаю,адказаў ён таксама па-польску. – Вы, напэўна, Зміцер? Сын пана Осціка?
- Так, гэта я.
- Які добры паніч, спадзяюся, вы добра будзеце служыць сваёй польскай айчыне? – зазіраючы ў вочы, запытаўся ён, моцна падкрэсліваючы слова польскай.
- Я літвін, а не паляк!з гонарам прамовіў я.
- Пане Квяткоўскі, – умяшаўся мой тата. – калі вы яшчэ не забыліся, Рэч Паспалітая абодвух Народаў не толькі Польшча, таму яна і носіць назву абодвух Народаў. А зямля, на якой вы зараз знаходзіцеся, лічыцца здаўна Літвой.
- Так… Канешне… Прабачце мне маю неадукаванасць,вельмі наіграным тонам адказаў Квяткоўскі і паморшчыўся.
- З твайго дазволу, тата, я пайду ў свае пакоі.
Ён падаў знак рукою, што я магу быць вольным.
- Дык вось, пане Бурштыновіч, вернемся да нашай тэмы. Як я ўжо казаў…
    Далей я ўжо не чуў, бо зачыніў за сабой дзверы і паплёўся ў свой пакой. Як толькі я пабачыў гэтага Квяткоўскага, ён мне не спадабаўся. Нешта ў ім вызывала недавер, трывогу. Ды яшчэ і лічыць, напэўна,
што ўвесь свет – гэта Польшча. Што ён тут робіць? Што яны абмяркоўваюць з татам? Я вырашыў даведацца пра гэта заўтра, бо ўжо было цёмна і я моцна хацеў спаць.
    Зноў на мяне глядзіць гэты вялізны і страшэнны воўк такімі ж бліскучымі вачыма. Зноў ён вытарэшчваецца на мяне, а я нібы акачанеў. Вось ён і завыў, але нешта ў гэтым не так. Гэта было не тое выццё, якое я чуў у лесе, а вельмі пранізлівае і пакутлівае. Раптам ззаду мяне ўспыхнула полымя, яно вельмі хутка разрасталася. А воўк, як і тады, развярнуўся і знік у гушчары лесу. Мне нічога не заставалася, толькі бегчы за ім. Не ведаю, колькі я так ўжо бег за ваўком. Я моцна запыхаўся і стаміўся. І вось, недзе далёка, сярод цемры, я пабачыў святло. Не паспеў міргнуць вокам, як гэта святло ахапіла ўжо ўсю прастору. Гэта было сапраўднае пажарышча! Полымя ззаду таксама дагнала мяне. Я рынуўся ўбок, як і воўк, але і там падстава. Агонь быў паўсюль. Уцячы ад яго было немагчыма. І тут здарыўся цуд! Гэты воўк пераўтварыўся ў чалавека! Ён быў босы, апрануты ў белыя кашулю і штаны. У яго прыгожы твар і карыя, напоўненыя сумам вочы, якія зноў глядзелі на мяне. Юнак падышоў трошкі бліжэй.
- Мы хутка памром, – прамовіў ён ціхім голасам.
Я нічога не мог адказаць, проста глядзеў на яго.
- Ты павінен абараніць іх, чуеш? – з запалам, ледзь не крычучы, сказаў ён.
- Каго абараніць? Тут жа нікога няма акрамя нас?
    І тут я пачуў жаночы крык і разрыў пушачнага ядра. А таксама гук выстралаў мушкетаў і посвіст куляў. Полымя, што атачыла нас, паднялося ўгору і збіралася нас праглынуць.
    Я ўскочыў з ложка… Па твары сцякалі кропелькі поту, цяжка дыхалася. Ну і сон, падумаў я. Што б ён мог значыць?… Я паглядзеў у вакно. Світала. Апрануўшыся, я пайшоў на вуліцу. І тут мяне аклікнуў тата.
- Зміцер! Ходзь сюды! – запрасіў ён, абапіраючыся аб дрэва, якое стаяла насупраць сядзібы.
    Гэта было штосьці накшталт парку: рэчка, і вельмі многа дрэў рознага гатунку. Яны раскідвалі свае галіны ўбок, нібы цягнучыся да сонца, а на іх трапяталі ад ветрыку зялёненькія лісточкі. Яны засталіся як памяць пра майго дзеда. Падышоўшы да таты, я запытаўся:
- Так, ты нешта хацеў?
- Слухай… Наконт учарашняга. Ты малайчынка, – пахваліў ён. – заўсёды кажы, хто ты такі. І нікога не слухай, думай толькі сваёй галавой.
- Тата, хто гэта быў, пра што вы гаварылі?
Ён нахмурыўся.
- Табе варта толькі ведаць, што з ім не трэба мець аніякіх спраў. – з агідай прамовіў ён. – Гэта здраднік сваёй зямлі. На апошнім сейме 11 красавіка 1775, ён прагаласаваў за падзел нашай краіны…
    Я скрывіўся. Гэты акт падзяляў Рэч Паспалітую паміж трыма дзяржавамі, Прусіяй, Аўстрыяй і Масковіяй. Мая Айчына страціла амаль цалкам Віцебскае і Мсціслаўскае ваяводствы, усходнюю частку Полацкага ваяводства і ўсходнюю частку Рэчыцкага павету Менскага ваяводства. А Польшча – паўночна-заходнюю частку, большую частку Галіччыны і Кракаўскага ваяводства.
- Зміцер, дзе ты ўчора быў? – запытаўся ў мяне бацька, не адрываючы вачэй ад парку.
- Я? Э-э.. З Адамам шпацыраваў, - схлусіў я.
- Ну колькі табе ўжо казаць? Выдзелі ты хоць па 4-5 гадзін у дзень на вучобу. – Пачаў ён зноў павучаць. – Ты такі ж, як я ў твае гады,і засмяўся разам са мной.
    Адышоўшы да рэчкі, якая насіла назву Тураўка, я зноў успомніў пра свой сон і пра гэтага дзіўнага ваўка. Што ўсё гэта значыць? Каго я павінен быў абараніць? Што значыла гэта