Памятные даты

Беларускі каляндар

люты



1 Прытыцкі Сяргей (1913, в. Гаркавічы, Сакольскі павет, Гродзенская губерня – 1971), дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР – 110 гадоў гадоў з дня нараджэння

  5 Шчамялёў Леанід (1923, г. Віцебск – 2021), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прэміі Саюзнай дзяржавы, кавалер ордэна Францыска Скарыны – 100 гадоў з дня нараджэння  

5 Жалязоўскі Анатоль (1943, аг. Крапіўна, Аршанскі раён), пісьменнік – 80 гадоў з дня нараджэння  

5 Баторын Фелікс (сапр. Хаймовіч) (1948, г. Мінск), паэт, перакладчык – 75 гадоў з дня нараджэння  

6 Гапееў Валерый (1963, п. Осава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць), пісьменнік, журналіст, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка – 60 гадоў з дня нараджэння  

  10 Тычына Міхась (Міхаіл) (1943), беларускі літаратуразнаўца, крытык, пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка, прэміі Прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы – 80 гадоў з дня нараджэння  

14 Цвірка Віталь (1913, в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць – 1993), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння  

18 Гарэцкі Максім (1893, в. Малая Багацькаўка, Мсціслаўскі раён. Магілёўская вобласць – 1938), пісьменнік, літаратуразнаўца, публіцыст, перакладчык, лексікограф, фалькларыст, крытык – 130 гадоў з дня нараджэння  

20 Шушкевіч Міхась (1933, Слуцкі раён, Мінская вобласць), паэт-песеннік, збіральнік беларускага фальклору – 90 гадоў з дня нараджэння  

21 Катляроў Ізяслаў (1938, г. Чавусы, Магілёўская вобласць), паэт, журналіст, крытык, мастацтвазнаўца – 85 гадоў з дня нараджэння  

 23 Малевіч Казімір (1878-1935), беларускі і расійскі мастак, тэарэтык мастацтва, адзін з заснавальнікаў супрэматызму – 145 гадоў з дня нараджэння  

24 Скурко Іосіф (1938, в. Пількаўшчына, Мядзельскі раён, Мінская вобласць – 1989), паэт, многія вершы якога пакладзены на музыку, кінадраматург, перакладчык – 85 гадоў з дня нараджэння  

26 Машэраў Пётр (1918, в. Шыркі, Сенненскі раён, Віцебская вобласць – 1980), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер сямі ордэнаў Леніна – 105 гадоў з дня  

 29 Бяганская Ядвіга (1908-1992), пісьменніца, перакладчыца – 115 гадоў з дня нараджэння  

 

Беларускі каляндар

Студзень


1 студзеня  Грамыка Віктар (1923, в. Сенькава, Магіл. р-н — 2019), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі — 100 гадоў з дня нараджэння

1 студзеня Ткачоў Васіль (1948, в. Гута, Рагач. р-н), пісьменнік, драматург публіцыст75 гадоў з дня нараджэння

3 студзеня Шашкоў Алесь (Аляксандр) (1923, в. Раманоўшчына (цяпер не існуе), Чаш. р-н — 2015), пісьменнік — 100 гадоў з дня нараджэння

4 студзеня Ваданосаў Мікола (Мікалай) (1923, г. Мінск — 2006), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі — 100 гадоў з дня нараджэння

13 студзеня    Суцін Хаім (1893, г.п. Смілавічы, Чэрв. р-н — 1943), жывапісец, адзін з вядучых прадстаўнікоў экспрэсіянізму, які жыў і працаваў у Францыі — 130 гадоў з дня нараджэння

14 студзеня Гальпяровіч Навум (1948, г. Полацк,), паэт, публіцыст, радыёжурналіст, грамадскі дзеяч, ганаровы грамадзянін г. Полацка — 75 гадоў з дня нараджэння

15 студзеня    Буйло Канстанцыя (сапр. Калечыц Канстанцыя) (1893, г. Вільня — 1986), паэтэса, заслужаны дзеяч культуры Беларусі — 130 гадоў з дня нараджэння

16 студзеня  Чарняўскі Мікола (Мікалай) (1943, в. Буда Люшаўская, Буда-Кашал. р-н), пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі—80гадоў з дня нараджэння

22 студзеня Лось Алена (1933-2013), мастак у галіне станковага жывапісу і кніжнай графікі — 90 гадоў з дня нараджэння

29  студзеня   Пташук Міхаіл (1943, в. Федзюкі, Лях. р-н 2002), кінарэжысёр, народны артыст Беларусі — 80 гадоў з дня нараджэння

30 студзеня     Дзень беларускай навукі

 

 

Беларускі каляндар 

 снежань

100 гадоў з пачатку выхаду ў свет часопіса “Полымя”

2  снежня 120 гадоў з дня нараджэння А.Вольнага, пісьменніка, сцэнарыста, кінадраматурга  

4  снежня 110 год з дня нараджэння А.С. Русецкага, паэта, перакладчыка

5  снежня 75 год з дня нараджэння А.Разанава, паэта, перакладчыка, эсэіста

10  снежня 170 год з дня нараджэння В.А. Шукевіча, археолага, антраполага, краязнаўца і этнографа

15  снежня 70 год  з дня нараджэння У.Я. Рубанава, пісьменніка

17  снежня  Дзень беларускага кіно

20  снежня 60 год  з дня нараджэння А.У.Скарынкіна, паэта

22  снежня  100 год  з дня нараджэння А.С.Васілевіч, пісьменніцы  

22  снежня  Дзень энергетыка

26  снежня 85 год  з дня нараджэння У.В. Гніламёдава, пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца

27  снежня  160 гадоў з пачатку дзеяння Беларускай Чыгункі

 

 

Беларускі каляндар

кастрычнік

 

90 гадоў з часу заснавання Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі музыкі

7 кастрычніка 90 гадоў з дня нараджэння І.М.Пташнікава

(1932-2016)

9 кастрычніка Дзень работнікаў культуры

10 кастрычніка 65 гадоў з дня нараджэння Л.В.Дранько-Майсюка (1957), беларускага пісьменніка

14  кастрычніка  Дзень Маці. Пакрава

17 кастрычніка 85 год  з дня нараджэння М.І. Чаргінца(1937), пісьменніка, журналіста

20 кастрычніка 130 год  з дня нараджэння Янкі Тарасевіча(1892, Шчучынскі раён-1978), рэлігійнага і грамадзянскага дзеяча беларускага замежжа, пісьменніка

20 кастрычніка 75 год  з дня нараджэння Ю.Голуба (1047-2020), паэта,перакладчыка, журналіста

24 кастрычніка 275 год  з дня нараджэння М.Дудзінскага (1747-пасля 1782), пісьменніка, паэта,мовазнаўца

28 кастрычніка 100 год  з дня нараджэння М.Даніленкі (1922-2019), пісьменніка, публіцыста, выдатніка друку Беларусі

30 кастрычніка 75 год  з дня нараджэння В.М. Елізар’ева (1947), балетмайстра, народнага артыста Беларусі

31 кастрычніка 55 год з дня н  В.В.Жылко (1967), журналіста, краязнаўца


 

 

 

 

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий