понедельник, 1 мая 2023 г.

 

Беларускі каляндар

май

 

 1  Крыга Алесь (сапр. Асіпенка Аляксандр) (1943, г. Мінск), пісьменнік, аўтар аповесцяў – 80 гадоў з дня нараджэння 

2  Паршын Пётр (1943-2021), жывапісец, творы якога знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь  – 80 гадоў з дня нараджэння

3  Сіўко Франц (1953, в. Вята, Мёрскі раён, Віцебская вобласць), празаік, публіцыст, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча – 70 гадоў з дня нараджэння 

 3  Сіўчыкаў Уладзімір (1958, г. Жодзіна, Мінская вобласць – 2021), пісьменнік, перакладчык, мастак – 65 гадоў з дня нараджэння 

 6   Свірка Юрась (Юрый) (1933, в. Маргавіца, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць – 2004), паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова – 90 гадоў з дня нараджэння 

10  Маўр Янка (сапр. Фёдараў Іван) (1883-1971), пісьменнік, адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры  – 140 гадоў з дня нараджэння 

15  Кішчанка Аляксандр (1933-1997), мастак, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння 

 18  Казінец Міхаіл (1938, в. Цынцавічы, Вілейскі раён, Мінская вобласць – 2021), дырыжор, педагог, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя I. Жыновіча, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 85 гадоў з дня нараджэння

20  Кузьмічоў Анатоль (1923-2011), пісьменнік, перакладчык, драматург, аўтар раманаў, аповесцяў і п’ес, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, вайсковай службе – 100 гадоў з дня нараджэння  

25  Стрыгалёў Міхась (Міхаіл) (1938, в. Недайка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць – 2005), паэт, пісаў для дзяцей – 85 гадоў з дня нараджэння  

26  Карызна Уладзімір (1938, в. Закружка, Мінскі раён), паэт, адзін з аўтараў тэксту Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, кавалер ордэна Францыска Скарыны – 85 гадоў з дня нараджэння