БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАР
ліпень
1 Мыслівец Пётр (1938, г. Драгічын, Брэсцкая
вобласць), мастак – 85 гадоў з дня нараджэня
2 Клімец Міхаіл (1938, Пружанскі раён, Брэсцкая
вобласць – 2007), гісторык, краязнаўца, грамадскі дзеяч, даследчык пытанняў гісторыі
рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, Вялікай Айчыннай вайны, населеных
пунктаў Брэстчыны і помнікаў гісторыі Белавежскай пушчы – 85 гадоў з дня
нараджэння
3 Аўруцін Анатоль (1948, г. Магілёў), паэт,
крытык, перакладчык, кавалер ордэна “Культурная спадчына” Міжнароднай федэрацыі
рускамоўных пісьменнікаў – 75 гадоў з дня нараджэння
3 Бярозкін Рыгор (1918, г. Магілёў – 1981),
крытык, літаратуразнаўца – 105 гадоў з дня нараджэння
11 Красоўскі Міхаіл (1933, г. Рэчыца, Гомельская
вобласць – 1989), артыст балета, педагог, арганізатар і кіраўнік
эстрадна-харэаграфічнага ансамбля “Чараўніцы”, Заслужаны артыст Беларусі – 90
гадоў з дня нараджэння
13 Паліканіна Валянціна (1958,
г. Крычаў, Магілёўская вобласць), паэтка, журналістка, перакладчыца, лаўрэат
першай прэміі Саюза журналістаў, спецыяльнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі
“Залаты Купідон” – 65 гадоў з дня нараджэння
13 Мрый Андрэй (сапр. Шашалевіч
Андрэй) (1893, в. Доўгавічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня (цяпер
Краспольскі раён), пісьменнік – 130 гадоў з дня нараджэння
21 Краснянскі Уладзімір (1863, Расія – 1930),
вучоны-гісторык, архівіст, краязнаўца, педагог, які ўнёс значны ўклад у
стварэнне музеяў у Віцебску, член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі – 160
гадоў з дня нараджэння
26 Грамовіч Іван (1918, в. Закружка, Мінскі раён
– 1986), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 105 гадоў з дня
нараджэння
27 Мохаў Дзмітрый (1943, Расія), архітэктар,
аўтар праектаў рэстаўрацыі шэрагу гістарычных будынкаў у Беларусі, тэатральны
мастак, галоўны мастак Тэатра-студыі кінаакцёра (1983-1996) – 80 гадоў з дня
нараджэння
Комментариев нет:
Отправить комментарий