«Чароўная кветка беларускай паэзіі: да 70-годдзя з дня
нараджэння Яўгеніі Янішчыц”
“Палеская
ластаўка”, як яе называў Ніл Гілевіч, пакінула за свае імгненнае жыццё вялікую
паэтычную спадчыну для Беларусі і стала адным з сімвалаў Палесся.
Янішчыц нарадзілася 20
лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка (Пінскі р-н). Пасля заканчэння Парэцкай школы
паступіла на філалагічны факультэт БДУ. У Мінску пачынаецца бурлівае жыццё
дзяўчыны з Палесся. Дарэчы ў Парэччы, на базе мясцовай школы, з 1998 года дзейнічае
музей імя паэтэссы, які ў 2013 годзе атрымаў статус “Народнага”. Наведаўшы яго,
магчыма даведацца не толькі пра юнацкія гады праведзяныя на берагах Ясельды…
Літаратурная зорка Яўгеніі
Янішчыц заззяла ў 1964 годзе, калі ў у часопісе “Бярозка” надрукавалі падборку
яе вершаў. Першы зборнік “Снежныя грамніцы” ў творчай скарбонцы паэткі з’явіўся
ў 22 гады. На студэнтку з палескай глыбінкі звярнулі ўвагу ды ўзялі апеку Ніл
Гілевіч і Алег Лойка.
Трагічная смерць Яўгеніі
Іосіфаўны па сёняшні дзень выклікае шмат пытанняў. Ёсць розныя версіі падзей 25
лістапада 1988 года, якія адбыліся ў Мінску ў нядаўна атрыманай трохпакаёвай
кватэры на вуліцы Старажоўскай.
Няшчасны выпадак. Лічаць, што трагедыя здарылася з-за
неасцярожнасці. Маўляў Яўгенія Іосіфаўна вешала ў той дзень памытую бялізну на
балконе і аступіўшыся, выпадкова сарвалася.
Працяглая дэпрэсія. Шмат тых, хто мае дачыненне да вывучэння
жыцця і дзейнасці паэтэсы, мяркуе, што адбыўся псіхалагічны надрыў. Сапраўды
Янішчыц сама казала пра бытавыя цяжкасці, праблемы ў асабістым жыцці. З мужам
разыйшліся, адная выхоўвала сына, жудасная аварыя пад Магілёвам, смерць бацькі…
Досыць прыкры ланцуг, а тым больш для людзей творчых. Можа гэта плата за
талент? Нехта з сучаснікаў Янішчыц сцвярджае, што яна мела думкі пра
самагубства.
Забойства. Гэтая версія мае два бакі. Па-першае:
знаходзячыся ў замежжы Яўгенія Ісофаваўна займела кантакты з беларускай
палітычнай эміграцыяй, прадстаўнікамі беларускага ўраду ў выгнанні, што вельмі
занепакоіла кампетэнтныя органы. Па-другое: канкурэнцыя альбо чорная зайздрасць
у Саюзе пісьменнікаў СССР, нібы Яўгенію Янішчыц бачылі ў кіраўніцтве ўзгаданай
арганізацыі. Тады такія структуры мелі значны ўплыў: ад “выбіцця” кватэр да
аўтамабіляў.
Канечне, наўрад ці ў 1988 годзе
спецслужбы пайшлі б на палітычнае забойства, час хутка зменьваўся. З-за пасады
ў агульнасавецкай арганізацыі пісьменнікаў СССР? Таксама мала верагодна. Хутчэй
за ўсё меў месца комплекс праблем. Бясспрэчна, што,, акрамя асабістых цяжкасцяў
былі і зайздрасць, плёткі, розны бруд.
Што б ні здарылася 25 лістапада
1988 года, гэта чорны дзень для беларускай справы.
Далёка не кожны творца пры
жыцці можа здабыць аўтарытэт, атрымаць прызнанне. Паэтычны лёс Яўгеніі Янішчыц
ёй усміхнуўся. Мінаюць гады і спадчына “Палескай ластаўкі” ўсё больш прыцягвае
аматараў літаратуры, набывае новае гучанне. Літаратурная зорка ззяе…