125 год з дня нараджэння Максіма багдановіча
9 снежня 1891 года ў старажытным Мінску, у доме, які стаяў у Траецкім прадмесці, нарадзіўся Максім Багдановіч, чалавек незвычайнага таленту і незвычайнага лёсу.
Сёння ў нашай бібліятэцы адбылася прэм'ера вуснага часопіса, прысвечанага гэтаму дню, пад назвай "Горкі палын кахання".
25 год. Многа гэта, ці мала? Што паспявае звычайны чалавек да гэтага ўзросту?Звычайна, няшмат. У Максіма Багдановіча атрымалася пакінуць незгасны свет
на літаратурным небасхіле. Паэт пісаў на розныя тэмы, яго кранала і цікавіла
ўсё.Мабыць, адчуваў хуткі адлік свайго часу і імкнуўся пазнаць жыццё з розных
бакоў, пазнаць і падзяліцца сваімі пачуццямі. Разам з вучнямі 9 класа мы прысвяцілі гэты нумар каханню ў жыцці паэта. Так, Багдановіч паспеў закахацца! І не аднойчы! Што значыць творчая натура.
Слухачамі сталі вучні 8 класа. Спадзяемся, гэта мерапрыемства не пакінула іх абыякавымі, было цікавым і карысным. Разам з усёй краінай сёння мы ўспаміналі нашага славутага земляка.
"Хто аднойчы адкрые для сябе Багдановіча, той адкрые яго назаўсёды"
Фотаздымкі глядзець ТУТ